Прэм’ера спектакля «Ulenspiegel» ў Варшаве



9 жніўня (гэта будзе серада) беларускі TEAM THEATRE прэзентуе новы спектакль «Ulenspiegel».

Дата: 9 жніўня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Тэатр TR Warszawa, ul. Marszałkowska, 8, Варшава.

«Ulenspiegel» — спектакль аб бунце, свабодзе і гульні, дзе адзін адважны чалавек кідае выклік усталяванаму парадку і намагаецца раскрыць яго абсурднасць і несправядлівасць.

«Ulenspiegel»
 — гэта выклік і заклік да мыслення. Дзе думка і мастацтва могуць стаць сродкам натхнення на радыкальныя змены ў жыцці.

«Ulenspiegel» — гэта альтэрнатыўны пагляд на праблему няправасці. Калаж і метафара, што адлюстроўваюць сучаснае сацыяльнае і палітычнае гніенне. Погляд у крывавае люстэрка сучаснасці. 
Рэжысёр — Юра Дзівакоў.
Кампазітарка — Вольга Падгайская. 
Гукарэжысёр — Аляксандр Воўкаў.

Граюць: Максім Шышко, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч, Андрэй Бардухаеў-Арол, Алеся Бардухаева-Арол. 

Квіткі коштам 50 злотых можна набыць па спасылцы.