Нясвіж 12 жніўня запрашае на 800-гадовы юбілей
Нясвіж 12 жніўня адзначыць 800-гадовы юбілей. Святочная афіша ўключае некалькі лакацый і мноства мерапрыемстваў.
У горадзе пройдзе фестываль гістарычных рэканструкцый «Нясвіжская фартэцыя». Будуць разыграны эпізоды перыяду XIV-XIX стагоддзяў (конны турнір, пешыя паядынкі, турніры лучнікаў, бітвы пяцёрак і інш.). Разгорнецца горад майстроў, для гасцей арганізуюць майстар-класы, выступяць прафесійныя і аматарскія калектывы мастацкай творчасці.
Гулянні пройдуць на 14 пляцоўках: на Ратушнай плошчы, у скверах ля фантана і каля Ратушы, на скрыжаванні ад вул. Слуцкай і вул. Сыракомлі да Слуцкай брамы, каля помніка Сымону Буднаму, каля Бернардзінскай сажалкі, у раёне сцэны ў парку, ва ўнутраным дворыку замка, у англійскім парку, каля стадыёна «Ураджай», каля сажалкі «Замкавы», каля гарадскога пляжу і інш.
Завершыцца свята святочным феерверкам на Ратушнай плошчы.