9 жніўня пройдзе Сусветны Дзень салідарнасці з Беларуссю
16 гадоў таму
Святлана Ціханоўская заўтра, 9 жніўня, прыме ўдзел у мітынгу на Катэдральнай плошчы Вільні, які пачнецца ў 18.00. Яе прывітальнае слова запланавана на 18.30.
Пасля гэтага Святлана Ціханоўская разам з беларусамі пройдзе маршам да будынка беларускай амбасады ў Вільні па адрасе Міндоўга, 13.
На гэтым чаце можна будзе бачыць фоты і відэа з акцыяў з усяго свету.