З’явілася ініцыятыва, задача якой дапамагаць былым палітвязням



У Літве паўстала ініцыятыва, задача якой дапамагаць былым палітвязням.

Адзін са стваральнікаў ініцыятывы з’яўляецца былым палітзняволеным Зміцер Фурманаў:

– Будзе прымацца не толькі на сайце, але і ў тэлеграм-канале, на істаграм-канале, у Фэйсбуку таксама. Гэта ініцыятыва дапамогі былым палітвязням, якія выйшлі на волю ці збеглі з „дамашняй хіміі”. То бок яны ўжо знаходзяцца не ў Беларусі, але ў тым ліку застаюцца ў Беларусі таксама. Плануем дапамагаць, але не афіцыйна. Былыя палітвязні могуць звяртацца да нас па дапамогу.

Пааводле яго слоў, на волю выйшла больш за 900 чалавек, якім патрэбна дапамога:

Па дадзеным, якія ў нас ёсць, месяц таму іх ужо было болей за 900 чалавек. Дзе зараз знаходзяцца дакладнай інфармацыі няма, але ёсць інфармацыя колькі чалавек, па якіх артыкулах, колькі мужчын і жанчын. Больш за 600 чалавек – гэта мужчыны.

Арганізатары ініцыятывы запрашаюць сачыць за іх дзейнасцю ў сацыяльных сетках: Instagram, Facebook, Telegram.

Беларускае Радыё Рацыя