Літва закрые два пераходы на мяжы з Беларуссю на наступным тыдні



Закрыццё пунктаў “Шумскас” (з беларускага боку — Лоша) і “Цвярачус” (Відзы) плануецца з 15 жніўня.

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы сказаў: “Калі гаварыць у цэлым аб перасячэнні літоўска-беларускай мяжы, то ў першыя шэсць месяцаў гэтага года праз КПП у абодвух напрамках праехалі 2 млн. пасажыраў. Калі казаць канкрэтна пра грамадзян Беларусі, іх было 830 000. Большасць з іх з’ехалі назад — прыкладна столькі ж, колькі заехалі. Што тычыцца грамадзян Літвы, то за паўгода ў Беларусь выязджалі 230 000 чалавек”, — сказаў службовец.

Паводле яго, закрыццё двух пунктаў пропуску не акажа вялікага ўплыву на рух транспарту.