Яна Каладынская ў 1/8 фіналу турніра ў Бразіліі будзе змагацца з 15-гадовай суперніцай



Беларуская тэнісістка Яна Каладынская ўраганам прайшлася па Ганне Удвардзі з Венгрыі ў першым крузе турніру ў Бразіліі. У спрэчцы суперніцы, якая размяшчаецца на паўтары сотні радкоў вышэй за яе ў рэйтынгу і мае першы нумар пасеву на гэтых спаборніцтвах, Каладынска аддала толькі два геймы — 6:1, 6:1. У 1/8 фіналу дзевятнаццацігадовая Каладынская сустрэнецца з пятнаццацігадовай бразільянкай Каралінай Борэр Марцінс.

Найменш чацвёра прадстаўнікоў Беларусі згуляюць у кваліфікацыі „US open”-2023

Права пазмагацца за выхад у асноўную сетку апошняга сёлета турніру „Вялікага шлема” атрымалі Ірына Шымановіч, Юлія Гатоўка, Вольга Гаварцова і Ягор Герасімаў. Застаецца шанец і ў Крысціны Дзмітрук, якая на дадзены момант значыцца 13-й у спісе чакання. Матчы кваліфікацыі стартуюць 22 жніўня. Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Ілля Івашка пачнуць свой шлях з асноўнай сеткі. Прызавы фонд цяперашняга „US Open” стане рэкордным і складзе 65 мільёнаў даляраў. Пераможцы ў адзіночным разрадзе атрымаюць па тры мільёны „зялёных”.

Экс-форвард „Ліды” Ягор Ягораў будзе выступаць у трэцім французскім дывізіёне

Нападнік Ягор Ягораў (1987) працягне кар’еру ў французскім „Валансе”, які выступае ў трэцім дывізіёне. Мінулы сезон Ягораў правёў у складзе „Ліды”, дзе ў 50 матчах рэгулярнага чэмпіянату Беларусі набраў 15 (5+10) ачкоў. „Валанс” жа ў мінулым розыгрышы чэмпіянату Францыі па выніках рэгуляркі фінішаваў у сваёй падгрупе сёмым і ў стыкавых матчах за павышэнне ў лігах саступіў у серыі „Валансьену”.

Брамнік Максім Лапіцкі перайшоў з „Зеніта” ў „Скіф”

Омскі „Скіф” аб’явіў аб тым, што шэрагі клуба папоўніў 32-гадовы беларускі галкіпер Максім Лапіцкі, які ў мінулым сезоне абараняў колеры піцерскага „Зеніта”. У мінулым сезоне з „Зенітам” Лапіцкі ў 16 матчах чэмпіянату і Кубка краіны адбіў 52 кідкі (пры 28% надзейнасці). Раней Максім выступаў за гарадзенскі „Кронан” і менскі СКА, а таксама гуляў за літоўскі „Вільнюс”, іспанскі „Сан-Хасэ Абрэйра” і расейскі „Віктар” са Стаўрапаля.

„Валенсія” забараніла семачкі на хатнім стадыёне

Прычынай сталі пацукі, якія з задавальненнем ядуць шалупіну сланечніка, пакінутую заўзятарамі. Яшчэ клуб турбуюць скаргі ад гараджан, якія жывуць непадалёк ад стадыёна, якім не падабаецца шум, які выдаецца тэхнікай для ўборкі трыбун ад шалупіны. Цяпер на „Месталье” забароняць продаж семак, а заўзятараў папросяць браць з сабой пакет для шалупіны, калі яны ўсё ж пранясуць іх на гульню.

Беларускае Радыё Рацыя