ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі



Пад новыя санкцыі Злучаных Штатаў трапілі пяць арганізацый і восем фізічных асоб.

У персанальным спісе апынуліся сыны і жонка мільянера Аляксея Алексіна, а таксама прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў і Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Сярод кампаній: Беларускі металургічны завод, Дэпартамент фінансавых расследаванняў, «Белавія», а таксама 307-ы авіярамонтны завод.

Таксама пад санкцыі трапіў самалёт, якім карыстаюцца сыны Лукашэнкі і прэм’ер Раман Галоўчанка.