Тры найгоршыя валюты рынкаў, якія развіваюцца, па версіі BLOOMBERG



У тройку горшых валют рынкаў, якія развіваюцца, увайшлі турэцкая ліра, аргенцінскі песа і расейскі рубель. Топ складзены на аснове дынамікі валют да даляра, паведамляе Bloomberg.

Турэцкая ліра пачала сур’ёзна абясцэньвацца 17 ліпеня на фоне навін аб прыпыненні збожжавай здзелкі. Апроч гэтага на сітуацыі адбілася павышэнне падатку на бензін.

Расейскі рубель у адносінах да даляра сёлета аслабеў прыкладна на 24%. Па прагнозах экспертаў фінансавага рынку, даляр можа вырасці да 100 расейскіх рублёў ужо ў жніўні. У гэтым годзе на курс рубля ў Расеі ўплываюць некалькі фактараў. У тым ліку слабы рахунак бягучых аперацый. У чэрвені яго звялі з дэфіцытам $1,4 млрд.

officelife.media