Аляксандр Фрыдман: Мэты добрыя, праблема ў рэалізацыі
Як канчаткова не зрабіцца выключана прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Пытанне, якое зараз павінны вырашыць апазіцыйныя цэнтры за мяжой.
Заўважае палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман, які каментуе інфармацыю, што Святлана Ціханоўская абвесціла пра выбары ў Каардынацыйную раду, якія маюць адбыцца зімой.
Як кажа палітолаг, адарванасць ад беларускай рэчаіснасці прысутнічае ў беларускай апазіцыі і гэту праблему акурат агаліў варшаўскі форум, дзе збіралася апазіцыя. Тое, ж можа напаткаць і Каардынацыйную раду, заўважае Аляксандр Фрыдман:
– Шмат, якія пытанні, безумоўна, вельмі важныя, ключавыя пытанні для людзей, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, але для тых людзей, якія засталіся ў Беларусі. вельмі далёкія. Тое ж самае можа адбыцца і з Каардынацыйнай радай, калі будуць там нейкія выбары праведзеныя. І людзі, якія, напрыклад, знаходзяцца за мяжой, змогуць галасаваць, а той, хто знаходзіцца ў Беларусі можа нешта праз інтэрнэт ці ўвогуле, калі гэта можна будзе арганізаваць. Мэты добрыя, праблема ў рэалізацыі, як гэта ўсё рэалізаваць у сённяшніх умовах.
Каардынацыйная рада – структура, якая ўтварылася ў Беларусі ў 2020 годзе на фоне актыўных пратэстаў супраць фальсіфікацый на выбарах, цяпер пасля палітычнай эміграцыі ў Польшчы – рэфармавалася ў своеасаблівы беларускі протапарламент, дзе засядаюць прадстаўнікі розных арганізацый, што з-за рэпрэсій пакінулі Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя