Андрэй Дзмітрыеў: Трэба размаўляць пра тое, якой будзе Беларусь
На сёння Таццяна Караткевіч – гэта адзіны кандыдат, вакол якога аб’ядналіся палітычныя сілы – мяркуе намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.
Але не настолькі важна, якое будзе імя, а падыход Лукашэнкі. «Трэба размаўляць пра тое, якой будзе Беларусь», – адзначае палітык:
– Хачу нагадаць, што з сямі палітычных сілаў, якія ёсць у сямёрцы, чатыры так ці інакш падтрымліваюць Таццяну Караткевіч – гэта чалавек, які ўмее слухаць і ўжо паказаў, што ўмее аб’ядноўваць. Ці здолее яна аб’яднаць грамадства? Гэта выклік.
Правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі чакаецца 15-га лістапада. Пра гатоўнасць прыняць у іх удзел заявілі, сярод іншых, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, а таксама – дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя