“Белы Легіён” заявіў, што не мае цяпер дачынення да дзейнасці Сяргея Бульбы
“Белы легіён” заявіў, што цяпер не мае дачынення да дзейнасці Сяргея Бульбы.
На мінулым тыдні ў Варшаве разгарэўся скандал вакол Беларускага моладзевага хаба. Ранейшая каманда (на чале з Аляксандрам Лапко), якая займалася арганізацыяй мерапрыемстваў для беларусаў у Польшчы, 2 жніўня апынулася фактычна на вуліцы. Новым кіраўніком арганізацыі ў выніку папяровых кульбітаў стаў 56-гадовы Сяргей Бульба. Ад таго часу дзейнасць хаба на паўзе.
“Белы Легіён” падкрэслівае, што “Мы цэнім і паважаем усё, што было зроблена за папярэднія часы Сяргеем Бульбам як ініцыятарам і заснавальнікам “Белага Легіёна”, але “Мы не маем ніякага дачынення да цяперашняй дзейнасці Сяргея Бульбы як вайсковага эксперта і грамадскага актывіста, да створаных або ачоленых ім арганізацый”.
Беларускае Радыё Рацыя