Польшча хоча поўнасцю адмовіцца ад расейскага газу



У Беластоку 10 жніўня выступіў лідар партыі “Польшча 2050” Шыман Галоўня.

Спікер падкрэсліў, што адной з галоўных мэтаў партыі з’яўляецца поўная адмова ад расейскага газу. Да парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца восенню, “Польшча 2050” аб’ядналася з “Польскай сялянскай партыяй”.

Таксама палітык адзначыў, што аб’яднанне партый дапаможа прадэманстраваць, якой можа быць новая палітыка ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя