„Нёман” саступіў славенскаму „Цэле” ў футбольнай Лізе канферэнцый



Гарадзенскі „Нёман” саступіў футбалістам славенскага „Цэле” з лікам 0:1 у першым паядынку 3-га раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Фота: ФК Неман Гродна

У першай палове гульні ў Любляне ў абодвух супернікаў было некалькі магчымасцей адкрыць лік, але мяч у браму не трапіў. Пасля перапынку гаспадары сталі дзейнічаць больш актыўна і на 69-й хвіліне выйшлі наперад. У астатні час гарадзенскія футбалісты шмат атакавалі, але адыграцца так і не змаглі. Паўторная сустрэча за выхад у плэй-оф пройдзе 17 жніўня ў венгерскім Дзьёры. Калі каманда Ігара Кавалевіча пераможа па суме дзвюх сустрэч, то будзе супернічаць з лепшым клубам пары АЕК (Ларнака, Кіпр) – „Макабі” (Тэль-Авіў, Ізраіль). У першым матчы на Кіпры была зафіксаваная нічыя – 1:1. У кваліфікацыі Лігі Еўропы футбалісты барысаўскага БАТЭ ў Ціраспалі пацярпелі разгромную паразу ад мясцовага „Шэрыфа” – 1:5. Паядынак у адказ адбудзецца 17 жніўня ў венгерскім Мезекевешдзе. У выпадку поспеху ў гульнях з чэмпіёнам Малдовы падначаленыя Кірыла Альшэўскага паспрачаюцца за выхад у групавы этап з няўдачнікам пары Лігі чэмпіёнаў „Клаксвік” (Фарэрскія выспы) – „Молдэ” (Нарвегія). У іх першай сустрэчы фарэрцы выйгралі  з лікам 2:1. Калі барысаўчане саступяць „Шэрыфу”, то пяройдуць у плэй-оф Лігі канферэнцый, дзе іх супернікам будзе пераможца сустрэч паміж косаўскім „Балкані” і гібралтарскім „Лінкольна”. Напярэдадні балканцы перамаглі на сваім полі 2:0.

Кіеўскае «Дынама» саступіла «Арысу» ў матчы Лігі канферэнцый

Футбалісты кіеўскага „Дынама” саступілі грэчаскаму „Арысу” ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі канферэнцый УЕФА. Падначаленыя Мірча Лучэску пацярпелі гасцявую паразу 0:1. Аўтарам адзінага і пераможнага гола ў матчы стаў гандураскі паўабаронца грэчаскага „Арыса” Луіс Пальма, які бліскуча рэалізаваў пенальці на 69-й хвіліне. Варшаўская „Легія” прайграла ў першым матчы „Аўстрыі” 1:2, а познаньскі „Лех” з такім жа лікам адолеў славацкі „Спартак” Трнава.

Нёман” абыграў „Юнацтва” ў розыгрышы Кубка Салея

Хакеісты гарадзенскага „Нёмана” абыгралі мінскае „Юнацтва” ў матчы розыгрышу Кубка Салея. Падначаленыя Яўгена Летава святкавалі перамогу над хакеістамі мінскага „Юнацтва” ў чацвёртым паядынку розыгрышу Кубка Салея Групы А. Матч, які адбыўся ў Лідзе на арэне Лядовага палаца, завяршыўся перамогай хакеістаў з Гародні з лікам 4:3. Лік у матчы адкрылі гаспадары, ужо на другой хвіліне гарадзенцы змаглі рэалізаваць большасць, выдатную камбінацыю завяршыў Максім Цыбін. На 7-ай хвіліне абаронца «Юнацтва» Тарас Елісееў зраўняў лік. У другім перыядзе мінчане здолелі павесці ў ліку, спачатку вызначыўся Сяргей Дрозд  і праз 5 хвілін Вячаслаў Іпатаў павялічыў адрыў да дзвюх шайбаў. Трэці перыяд застаўся за фармальнымі гаспадары лёду, на 43-й хвіліне закінуў Дзмітрый Саўрыцкі, а Ігар Казячы аформіў дубль і прынёс перамогу „Нёману” — 4:3.

Беларускае Радыё Рацыя