Польшча пачне размяшчэнне новай дывізіі ля мяжы з Беларуссю восенню
16 гадоў таму
Польшча пачне размяшчэнне новай дывізіі ля мяжы з Беларуссю восенню. Аб гэтым сёння, 11 жніўня, паведаміў міністр абароны краіны Марыюш Блашчак у сваім твітэры. Ён падпісаў кантракт на пастаўку 140 кантэйнераў з інфраструктурай для новага падраздзялення. Паводле яго слоў, праз тры месяцы салдаты пачнуць службу ў месцах дыслакацыі дывізіі.
Аб фарміраванні новай дывізіі было аб’яўлена ў студзені гэтага года. Першая пяхотная дывізія Легіёнаў будзе дыслакавана ў Падляiскім ваяводстве. Яна будзе знаходзіцца паміж 16-й і 18-й механізаванымі дывізіямі, штаб-кватэры якіх знаходзяцца ў Ольштыне і Седльцэ.
Часткі дывізіі будуць дыслакаваны ў Беластоку, Сямятычах, Ломжы, Граеве і іншых населеных пунктах.