Даследчыку беларускага музычнага фальклору Віктару Ялатаву – 100 гадоў
Доктару мастацтвазнаўства, беларускаму музыказнаўцу-фалькларысту Віктару Ялатаву (1923-1980) 10 жніўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння.
Віктар Ялатаў нарадзіўся ў Баку. Скончыў Бакінскую музычную акадэмію і ў 1955 годзе прыехаў у Менск. Пачаў працаваць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў лад, рытм, мелодыку беларускай народнай музыкі. Аўтар кніг «Ад песні да песні» (1961), «Ладавыя асновы беларускай народнай музыкі» (1964), «Рытмічныя асновы беларускай народнай музыкі» (1966), «Меладычныя асновы беларускай народнай музыкі» (1970), «Па слядах аднаго рытму» (1974), «Песні ўсходнеславянскай супольнасці» (1977). Складальнік музычнай часткі 7-томнага акадэмічнага выдання «Беларуская народная творчасць»: «Песні савецкага часу» (1970), «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Жніўныя песні» (1974), «Веснавыя песні» (1979), «Валачобныя песні» (1980), «Восеньскія і талочныя песні» (1981).
У 1986 Віктару Ялатаву пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя