„Усёй сям’ёй хадзілі на ўсе маршы”



Маладыя актыўныя людзі ў 2020 годзе выйшлі на акцыі, бо хацелі жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне. Выходзілі на вуліцы цэлымі сем’ямі.

Многія з іх цяпер у эміграцыі. А ўспаміны засталіся назаўсёды:

-Я ўдзельнічаў ва ўсіх першых акцыях. Напэўна, мой самы яркі ўспамін, калі я вяртаўся дадому, не змог даехаць на метро, гэта калі былі акцыі на Каменнай Горцы, мне прыйшлося выйсці ранней. Я там пазнаёміўся з нейкім чалавекам. Мы потым па дварах беглі, нас папяраджвалі, што АМАП. У выніку нам нейкі трэці чалавек, які стаяў ля пад’езда, сказаў, што можаце ў мяне пераночыць.

-Усёй сям’ёй хадзілі на ўсе гэтыя маршы.

-Мне напісала маці і спыталася, што я раблю. Чаму я не там, – там людзі пакутуюць.

-Прыводзілі затрыманых і збівалі ў мяне на вачах.

Пачынаючы з 2020 года палітычны крызіс вымусіў з’ехаць з Беларусі, паводле незалежных ацэнак, каля 250-300 тысяч беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя