На Піншчыне ўшаноўваюць Каралеву Палесся
Так каталіцкія вернікі называюць абраз Маці Божай, які захоўваецца ў мястэчку Лагішын непадалёк ад Пінска. Святыня лічыцца цудатворнай, яе з’ўленне датаванае 1706.
Сёння ў Лагішыне сустрэнуцца дзве пілігрымкі, адная з якіх трымае шлях з Бярозы, а іншая з Пінску. Адбудуцца ўрачыстыя набажэнствы.
Пінскі краязнаўца адзначае, што ня меншую цікавасць выклікае і мясцовы касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла, дзе знаходзіцца Каралева Палесся:
-Ён уяўляе тып храма абарончага тыпу. І таўшчыня сценаў у некаторых месцах перавышае два метры. Манументальнае, непрыступнае збудаванне. Пры касцёле існаваў прытулак для бяздомных дзяцей. У міжваенны перыяд касцёл лічыўся храмам вучнёўскім – на святы, на службы прыходзілі навучэнцы з навакольных агульнаадукацыйных школ.
Дзякуючы намаганням кардынала Казіміра Свёнтэка, 10 траўня 1997 года абраз Лагішынскай Божай Маці быў каранаваны папскімі каронамі – гэта значыць, што касцёл вызнаў цудатворнасць святыні.
Беларускае Радыё Рацыя