Футбалісты „Мінска” і „Слуцка” адкрыюць праграму 17-га тура чэмпіянату Беларусі
На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння стартуе 17 тур. У першым паядынку футбалісты „Мінска” прымуць у Гарадзеі „Слуцк”.
-
Фота: fcminsk.by
У папярэднім туры менчукі прайгралі ў Мазыры мясцовай „Славіі” 0:1, іх супернікі на хатняй арэне разышліся мірам са сталічным „Энергетыкам-БДУ” 0:0. Яшчэ дзве сустрэчы адбудуцца заўтра. Футбалісты „Гомеля” прымуць на сваёй арэне наваполацкі „Нафтан”, а ў Берасці мясцовае „Дынама” сустрэнецца з „Іслаччу” з Менскага раёна.
Зборная Беларусі па пляжным футболе пачынае падрыхтоўку да чэмпіянату свету
Зборная Беларусі па пляжным футболе пачынае падрыхтоўку да чэмпіянату свету. Аб гэтым падчас прэс-канферэнцыі расказаў старшыня асацыяцыі „Федэрацыя пляжнага футбола” Міхаіл Ботнікаў.
Ужо ў верасні каманду чакае чарговы сур’ёзны турнір: наша нацыяналка выступіць у Лізе Еўропы па пляжным футболе. Гэтае спаборніцтва, адзначыў старшыня асацыяцыі, падобна да чэмпіянату Еўропы.
Сёння пачынаюцца чэмпіянаты Англіі, Іспаніі і Францыі па футболе
У Прэм’ер-Лізе чэмпіён «Манчэстэр Сіці» стартуе гульнёй з «Бёрнлі». «Севілья» пазмагаецца супраць «Валенсіі» на старце чэмпіяната Іспаніі, а ў французскай Лізе 1 «Ніца» згуляе ў першым туры супраць «Ліля».
«Тотэнхэм» адмяніў дазвол Кейна на пералёт у Мюнхен для завяршэння пераходу ў «Баварыю»
Пераход форварда «Тотэнхэма» Хары Кейна ў «Баварыю» пад пытаннем, паведаміў журналіст Фларыян Плеттэнберг. Раней паведамлялася, што клубы ўзгаднілі трансфер і атрымалі згоду самога гульца. Хары адправіўся ў аэрапорт, каб вылецець у Мюнхен для праходжання медагляду. Але, па дадзеных крыніцы, «Тотэнхэм» адмяніў свой дазвол гульцу адправіцца ў Мюнхен. Кейн сядзіць у машыне і чакае вырашэння гэтай сітуацыі. Фабрыцыа Рамана раней паведаміў, што пераход Кейна ў «Баварыю» з’яўляецца ўжо вырашанай справай, а сума трансферу складзе 100 +20 мільёнаў еўра зменных.
Георгій Анаркулаў пакінуў менскае „Дынама”
Расейскі галкіпер не прайшоў прагляд у складзе „зуброў”. Па інфармацыі Voronkoff, хакеіст працягне кар’еру ў салігорскім „Шахцёры”.
Праглядавыя кантракты ў менскім „Дынама” дзейнічаюць да 13 жніўня. Зараз на праглядзе знаходзяцца брамнік Ціхан Чайка, абаронцы Канстанцін Валочка, Дзмітрый Знахарэнка, Мікіта Парфянюк і Алег Пажыган, а таксама форварды Дзмітрый Буйніцкі і Ягор Борыкаў. Раней клуб пакінулі Арцём Жук, Уладзіслаў Шыла і Кірыл Вахільчук.
Беларускі баскетбаліст Рыўны працягне кар’еру ў «Віторыі» з чэмпіянату Партугаліі
Беларускі баскетбаліст Дзмітрый Рыўны працягне кар’еру ў «Віторыі» Гімарайнш з чэмпіянату Партугаліі. У мінулым сезоне беларус выступаў за «Арэгон Стэйт Біверс» з амерыканскай NCAA-1. У актыве Рыўнага таксама ёсць выступы за маладзёжныя зборныя Беларусі розных узростаў.
Беларускае Радыё Рацыя
