Не стала галоўнага рэдактара „Прессбола”



Гаротная навіна. На 55-м годзе жыцця не стала галоўнага рэдактара „Прессбола” Сяргея Лісічкіна. Сяргей Сяргеевіч узначаліў выданне ў канцы 2020 года, змяніўшы на гэтай пасадзе выканаўцу абавязкаў Дзмітрыя Беленькага.

Бегуна на доўгія дыстанцыі арыштавалі на 13 сутак за падтрымку Украіны

«Суддзя» наваполацкага суду Лукашэнкі Таццяна Хрыпач пастанавіла арыштаваць бегуна на доўгія дыстанцыі Андрэя Беразоўскага на 13 сутак за падтрымку Украіны. У судовым пасяджэнні было ўсталявана, што «правапарушальнік» выказваў грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы, шляхам апублікавання ў агульным доступе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» для азнаямлення іншымі карыстальнікамі фатаздымка сябе і выявы з надпісам «Слава Украіне» на фоне сіне-жоўтага колеру.

Кубак Салея. „Лакаматыў” у гасцях перамог „Хімік” з лікам 4:2

Шайбы ў аршанцаў закінулі Уладзіслаў Буйко, Зміцер Бураўцаў, Андрэй Перагуда і Даніл Пяцін. За навапалачан вызначыліся Аляксандр Жыдкіх і Мікіта Даўгапятаў. „Гомель” у серыі булітаў саступіў „Магілёву”. Асноўны час паядынку завяршыўся ўнічыю пасля шайбаў Максіма Магалецкага і Валянціна Макарава. Вырашальны пасляматчавы кідок рэалізаваў Аляксандр Козінаў 2:1.

Міхаіл Шалагін пакінуў менскае „Дынама”

Кантракт з хакеістам скасаваны па дамове бакоў. 12 ліпеня нападнік прыняў кваліфікацыйную прапанову з двухбаковым кантрактам тэрмінам на два сезоны. У мінулым сезоне за „зуброў” нападнік правёў 10 матчаў і набраў 2 (1+1) ачкі, пры паказчыку карыснасці „+1”. Таксама нападнік гуляў за салігорскі „Шахцёр”: 29 матчаў у рэгулярцы з 19 (14+5) ачкамі, і „+8”. У плэй-оф – 11 гульняў, 11 (7 +4) балаў і „+2”.

Альшэўскі прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі ў ліпені

Трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі прызнаны найлепшым трэнер чэмпіянату Беларусі ў ліпені. У мінулым месяцы барысаўчане святкавалі дзве перамогі ў дзвюх сустрэчах, паслядоўна абыграўшы «Нёман» 1:0 і «Шахцёр» 2:0.

Беларусь апусцілася на 33-і радок у рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА

Беларусь апусцілася на 33-ы радок у рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА. Сёлета клубы з Беларусі сумарна зарабілі 1,375 у табліцу. Больш за беларускіх клубаў набралі каманды з Мальты, Фарэрскіх выспаў і Люксембурга.

„Нёман” прыбыў у Дзьер, дзе згуляе матч у адказ Лігі канферэнцый з „Цэле”

Нагадаем, што першы матч завяршыўся паразай гарадзенцаў з лікам 0:1. Сустрэча ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі канферэнцый адбудзецца ў чацвер на стадыёне „Дзірмот”. Клуб, які пераможа ў супрацьстаянні, згуляе ў плэй-оф Лігі канферэнцый з пераможцам пары АЕК „Ларнака” — „Макабі” Тэль-Авіў за права ўдзелу ў групавым этапе еўракубка.

«Манчэстэр Сіці» абыграў «Бёрнлі» дзякуючы дублю Холанда і голу Радры

Завяршыўся матч 1-га тура англійскай Прэм’ер-лігі, у якім сустракаліся „Бёрнлі” і „Манчэстэр Сіці”. „Манчэстэр Сіці” перамог з лікам 3:0. Нападнік «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд аформіў дубль, забіўшы на чацвёртай і 36-й хвілінах. У першым выпадку яму асіставаў Радрыга Эрнандэс, а ў другім — Хуліян Альварэс. На 75-й хвіліне Родры забіў трэці мяч гаспадароў. На 94-й хвіліне нападнік «Бёрнлі» Анас Заруры атрымаў прамую чырвоную картку.

Нэймар узгадніў кантракт з «Барселонай»

Форвард «ПСЖ» Неймар дасягнуў з «Барселонай» поўнай дамоўленасці адносна вяртання, паведамляе El Chiringuito. Кантракт з 31-гадовым бразільцам будзе падпісаны па схеме 2+1. Зарплата футбаліста будзе складаць 13 мільёнаў еўра за сезон. Для завяршэння трансферу трэба, каб Неймар спыніў супрацоўніцтва з «ПСЖ», а «Барселона» скасавала кантракты з некалькімі футбалістамі. Абодва бакі з аптымізмам глядзяць на такі пераход. Раней паведамлялася, што Неймар і «ПСЖ» працуюць над трансферам бразільца.

Беларускае Радыё Рацыя