Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Паломніцтва па месцах падляшскіх пакутнікаў
У чарговай перадачы з серыі „З Падляшша родам” Валянціна Лаеўская запрашае слухачоў у падарожжа з паломнікамі і настаяцелям прыхода ў Браньску і Малешах айцом Маркам Якімюкам шляхам пазначаным нявіннай кроўю, тых хто загінуў напрыканцы студзеня пачатку лютага 1946 году: у лесе каля Пухалаў Старых, у вёсцы Зане і ў вёсцы Шпакі. Ушанаванне падляшскіх пакутнікаў пачалося ў царкве ў Браньска, а закончылася асвячэннем помніка на магіле Святой пакутніцы падляшскай Марыі Петручук. Помнік пабудаваны са сродкаў грамадскасці, праект помніка і нагляд за працай на грамадскай аснове рабіў прафесар Юрый Усціновіч.
Дваццацігадовая Марыя загінула ў 1946 годзе ад рук жаўнераў атраду Нацыянальнага вайсковага задзіночання, якім камандаваў Рамуальд Райс псеўданім Буры. У 2018 грамадская ініцыятыва „Наша памяць” знайшла парэшткі магілы Марыі. Новы помнік узводзіўся пяць гадоў.
Больш пра паломніцтва, якое мела месца ў апошнюю нядзелю ліпеня – свята падляшскіх пакутнікаў слухайце ў нядзелю 13 жніўня а 12:05 і а 20:05. Паўтор перадачы 19 жніўня ў 17:05.
Беларускае Радыё Рацыя