Першы рэйс „Белавія” ў Дэлі
16 гадоў таму
Першы рэйс „Белавія” Менск – Дэлі прайшоў паспяхова, паведамілі ў прэс-службе беларускага авіяперавозчыка.
«”Боінг 737-8″ прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце імя Індзіры Гандзі ў 05.12 па мясцовым часе. Індыйцы прыгатавалі цёплы прыём – традыцыйную чырвоную стужачку, кветкі, торт і мора прывітанняў», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Вылет з Менска адбыўся ў 20:25, прыбыццё ў Дэлі – у 05.35. Згодна з раскладам, зваротны борт з Дэлі вылятае ў 06:55 з прылётам у Менск у 11:40. Час у палёце складае 7 гадзін.