У МЗС Польшчы пракаментавалі заявы Лукашэнкі ад „наладжванні адносінаў з Польшчай“



Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі ў каментары выданню Polsat News назваў заявы Лукашэнкі пра неабходнасць «наладжвання адносінаў» з Польшчай «пустымі словамі».

Па словах Паўла Яблонскага, такое паведамленне, адпраўленае ў Польшчу, важнае, але для таго, каб можна было размаўляць пра паляпшэнне адносінаў, мусяць быць выкананыя асноўныя ўмовы.

«Калі Лукашэнка сапраўды хоча палепшыць адносіны з Польшчай, ён можа зрабіць гэта вельмі простым спосабам. Я магу зрабіць гэтую прапанову прама зараз. Перастаньце нападаць на нашу мяжу, вызваліце з турмаў Анджэя Пачобута і больш за тысячу палітвязняў і больш не праводзіце гэтую кампанію нянавісці, нападаў, гэтую гібрыдную вайну супраць Польшчы», – заявіў ён.

11 жніўня падчас наведвання менскага аэрапорту Лукашэнка заявіў, што даў даручэнне прэм’ер-міністру Раману Галоўчанку «звязацца з палякамі» і «наладзіць адносіны» з Польшчай.
Польшча дамагаецца ад афіцыйнага Менску вызвалення аднаго з лідараў польскай грамады Беларусі Анджэя Пачобута і спынення штучнага правакавання міграцыйнага крызісу на польскай мяжы. Перасцярогі Варшавы выклікаюць таксама разьмяшчэнне ў Беларусі байцоў ПВК «Вагнэр» і расейскай тактычнай ядзернай зброі.
Польскі бок неаднойчы заклікаў Лукашэнку спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, у тым ліку ў дачыненні да актывістаў польскай меншасці, і наўпрост звязваў магчымасць адмены абмежаванняў на польска-беларускай мяжы з вызваленнем Анджэя Пачобута.

Крыніца: Свабода