Прэм’ера спектакля «Час сэканд хэнд» ў Варшаве
13 жніўня (гэта будзе нядзеля) беларускі TEAM THEATRE прэзентуе новы спектакль «Час сэканд хэнд» паводле, вядома ж, Святланы Алексіевіч.
Дата: 13 жніўня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Тэатр TR Warszawa, ul. Marszałkowska, 8, Варшава.
За семдзесят з лішнім гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — homo soveticus, піша спадарыня Святлана.
Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя завуць яго «саўком».
Час паглядзець на яго, як мы глядзім у розны час на сябе: са спагадай, пагардай, злосцю, пяшчотай, здзіўленнем, разуменнем — і непаразуменнем. Паглядзець — і развітацца з эпохай. А можа, адкрыць для сябе, што Святлана Алексіевіч памылілася?
Рэжысёр — Уладзімір Пятровіч.
Квіткі коштам 40 злотых шукайце па спасылцы.