МАЗ можа стварыць зборачную вытворчасць грузавой тэхнікі ў Эфіопіі



Мінскі аўтазавод наведала дэлегацыя з Эфіопіі, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства. Прадстаўнікам кампаній з гэтай краіны прадэманстравалі патэнцыял беларускага прадпрыемства на прыкладзе працы аўтазборачнага і аўтобуснага заводаў. Таксама была прадстаўлена выстава аўтатэхнікі МАЗ.

«У Эфіопіі высокая патрэба ў грузавой тэхніцы, якая ў цяперашні час задавальняецца не цалкам. Мы зацікаўлены ў арганізацыі зборкі на наяўных плошчах кампаніі аўтамабіляў МАЗ з пастаўкамi машынакамплектаў», — адзначыў выканаўчы дырэктар кампаніі Ethio — Engineering Group Сулейман Дэдэфа Вошэ.

У адказ прадстаўнікі Мінскага аўтазавода праінфармавалі эфіопскі бок аб ужо наяўным вопыце стварэння падобных зборачных заводаў і гатоўнасці да наладжвання сумеснага супрацоўніцтва ў гэтым і іншых напрамках.