Польская армія пачала аперацыю «Rengaw» на мяжы з Беларуссю



Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас наведвання базы ў Ярылуўцы ў Падляшскім ваяводстве на ўсходзе Польшчы заявіў, што на мяжы створаная вайсковая група для правядзеньня аперацыі «Rengaw». Мэта аперацыі — стрымліванне і неадкладная рэакцыя ў выпадку патрэбы.

 Фота: Michał Zieliński / PAP

Аперацыя праводзіцца ў адказ на гібрыдныя атакі з боку Беларусі, зазначыў міністр.

Камандзірам гэтай ваенна-аператыўнай групы «Падляшша» прызначаны палкоўнік Аркадзіюш Мікалайчык, а яго намеснікам — палкоўнік Гжэгаж Калічяк, паведамляе businessinsider.com.pl.

Блашчак пералічыў падраздзяленні, чые жаўнеры, перакінутыя з заходняй і цэнтральнай Польшчы, будуць падтрымліваць ахову ўсходняй мяжы, гэта будуць таксама спецназ і войскі тэрытарыяльнай абароны, а таксама ваенная тэхніка апошняга пакалення.

Няма сумневу, што мяжа Польшчы ў небяспецы. Мы назіраем працяглы ціск на польскую мяжу, спробы нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі, якіх да гэтага заахвочвае беларускі рэжым. Таксама няма сумневу, што беларускі рэжым супрацоўнічае з Крамлём, што гэтая акцыя скіраваная супраць Польшчы з мэтай дэстабілізацыі нашай краіны. Я перакананы, што гэтая акцыя праваліцца дзякуючы службе Войска Польскага і ўсяго, што звязана з умацаваннем мяжы з Беларуссю, – сказаў кіраўнік Мінабароны.