Даследчык лакальнай этналогіі



12 жніўня краязнаўцу, педагогу, рупліваму збіральніку самабытнай беларускай народнай лексікі Алесю Зайку (1948-2018) споўнілася б 75 гадоў з дня нараджэння.

Алесь Зайка жыў у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна, працаваў настаўнікам. Кола яго навуковых зацікаўленняў улучала дыялекталогію, фразеалогію, параміялогію, мікратапаніміку, фалькларыстыку і гісторыю сялібаў. Пры жыцці ён выдаў “Дыялектны слоўнік Косаўшчыны” (2011 г.), “Населеныя пункты Івацэвіччыны” (2012 г.), “Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны” (2013 г.), “Прыказкі і прымаўкі з…Косаўшчыны” (2015), іншыя кнігі. Пасмяротна выйшлі зборнікі “Мікратапаніміка Івацэвіччыны» (2018), “Крыніцы і вытокі” (2019), “Тэматычны слоўнік прыроды Косаўшчыны” (2021).

Юрый Гумянюк, Алег Мінкін, Алесь і Антаніна Зайкі ў Заполлі, 2002 г.

Руплівы збіральнік фальклору і народнай лексікі быў уганараваны Мядовай прэміяй ад Міколы Папекі і прэміяй імя Тадэвуша Касцюшкі.

Пасля смерці Алеся Зайкі, Косаўская сярэдняя школа стала насіць яго імя. Ён стаў Ганаровым грамадзянінам Івацэвіцкага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя