У вёсцы Зубры маліліся за сваіх продкаў



12-га жніўня прайшлі малітвы ў памяць жывых і памерлых жыхароў вёскі Зубры.

Урачыстасці пачаліся ў Мастаўлянах, дзе прайшла ўрачыстая літургія. Пазней жыхары Зуброў сустрэліся на старых могілках, дзе сёлета ўсталявалі новы крыж у памяць пра тых, хто там спачывае. Супрасльскі біскуп Андрэй асвяціў новы крыж і правёў паніхіду.

У Зубрах таксама была адкрыта і асвечана новая капліца ў гонар святога Мікалая, якая створана вядомым скульптарам Янушам Талуцем. У мерапрыемстве прымалі ўдзел ваяводскія і гмінныя ўлады, а таксама ахвярадаўца Сэргіюш Мартынюк.  

Беларускае Радыё Рацыя