Валер Кавалеўскі: Працягваем працу над новым нацыянальным пашпартам Беларусі



Аб’яднаны Пераходны Кабінет працягвае працу над новым нацыянальным пашпартам Беларусі.

“Цяпер мы актыўна распавядаем пра праект нашым міжнародным партнёрам”, – распавёў прадстаўнік Кабінету Валер Кавалеўскі.

– Мы расказваем пра праект вельмі актыўна. І ёсць меркаванне вельмі станоўчае, ёсць разуменне, чаму беларусам патрэбны такі дакумент. Гэта беспрэцэдэнтна. Такога ў гісторыі яшчэ ніколі не было. Тыя беларусы, якія маюць дзейныя сінія пашпарты, іх варта захаваць дзеля таго, каб карыстацца ў тых краінах, дзе прызнанне новага пашпарту будзе трываць яшчэ нейкі час, таму мы ні ў якім разе не будзем заклікаць пазбаўляцца гэтых дакументаў, яны будуць мець сваё значэнне, калі яны яшчэ застаюцца дзейснымі.

Праект пашпарту з’явіўся ў адказ на запыт беларусаў, якім цяпер неабходна вяртацца на радзіму для абмену дакументаў.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя