MARA FEST: 2 верасня ў Сопаце ў Лясной Оперы
MARA FEST – мультыкультурны атмасферны дабрачынны музычны фестываль на беразе мора, які збярэ на адной пляцоўцы прадстаўнікоў розных народаў і топавых артыстаў з Польшчы, Украіны і Беларусі. Фестываль адбудзецца 2 верасня 2023 года ў Сопаце ў Лясной Оперы – пляцоўцы, на якой адбываюцца самыя знакавыя маштабныя музычныя падзеі ў Польшчы.
У гэтым годзе на галоўнай сцэне выступяць: Naviband, Intelligency, Іван Дорн, Lyapis Trubetskoy, Sarsa, Brodka.
Гасцей фестывалю чакае вялікая колькасць разнастайных зон актыўнасцей, сустрэчы з папулярнымі блогерамі і інфлюэнсерамі з Польшчы, Украіны і Беларусі. Спартыўныя, інтэлектуальныя, дзіцячыя забавы на працягу ўсяго фестывалю. Арт-прасторы і маркет, на якім будзе прадастаўлена магчымасць набыць каларытныя сувеніры і падтрымаць таленавітых майстроў са сваёй краіны.
Частку сродкаў ад продажу квіткоў арганізатары перададуць у “Фонд Маша”, які дапамагае пацярпелым мамам і дзецям з Украіны.
Арганізавана пры фінансавай падтрымцы горада Сопат.
Арганізатары мерапрыемства: Асацыяцыя беларусаў Памор’я і фонд Artformation22.
Галоўныя мецэнаты мерапрыемства: гарады Сопат, Гданьск, Гдыня, Саюз украінцаў у Польшчы, Baltic Art Agency, ганаровы генеральны консул Швецыі Магдалена Прамфельт.
Арганізатары фестывалю выступаюць за ідэі свабоды і дэмакратыі ў Беларусі і падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе за незалежнасць.
Арганізатары