Даляр падскочыў адразу на шэсць капеек
16 гадоў таму
Курсы валют у Беларусі. За выходныя амерыканскі даляр вырас да беларускага рубля амаль на 2%. Гэта найвышэйшы паказьніка за апошнія 511 дзён і ўжо трэці рэкорд амерыканскай валюты ў адносінах да беларускай за апошнія дні. На таргах у Менску даляр вырас да 3,2651 беларускага рубля.
Даляр даражэе следам за абясцэньваннем расейскага рубля. У Маскве даляр на біржы каштуе ўжо больш за 100 расейскіх рублёў упершыню з 23 сакавіка 2022 года.
Расейскі рубель сёння знізіўся на 3,77 капейкі да 3,2390 за 100 адзінак.
Па еўра таргі не адбываліся.