Аляксандр Васылюк: Спадзяюся, што ў беларускім асяроддзі і ў царкоўным асяроддзі маю падтрымку



У Польшчы стартавала выбарчая кампанія. У Беластоку за мандат ў Сэйм Рэчыпаспалітай ад кааліцыі „Трэці шлях” ( Рух Шымона Галовні і Польская Сялянская Партыя) будзе змагацца прадстаўнік беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы Аляксандр Васылюк. Вядомы як шматгадовы дзеяч Брацтваў праваслаўнай моладзі, сузаснавальнік інтэрнэт парталаў „Сerkiew” і „Оrthphoto„.

Мае продкі вызначаліся як беларусы. Я таксама з’яўляюся беларусам. Адной з маіх мэт удзелу ў гэтых выбарах – стварэнне больш новага, адпаведнага нашаму часу, Форума меншасці Падляшша. Форум павінен працаваць ва ўсім Падляшшы, а не толькі ў Беластоку. І працаваць з рознымі меншасцямі. Гэта сур’ёзная справа. Спадзяюся, што ў беларускім асяроддзі і ў царкоўным асяроддзі маю падтрымку. І веру, што мы ў сіле штосьці змяніць. Маем шанец атрымаць добрыя вынікі і здабыць мандат.

Аляксандр Васылюк – адзіны кандыдат ў Сейм Польшчы, які атрымаў падтрымку Форума меншасці Падляшша. На спісах Грамадзянскай кааліцыі таксама ёсць кандыдаты, якія адклікаюцца да беларусаў – гэта Яўген Чыквін, Яраслаў Бароўскі і Яна Шостак. Ад Левых сілаў ідзе Севярын Пракопюк. Выбары ў Польскі Сейм прызначаны на 15 кастрычніка.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя