„Славія” забіла менскаму „Дынама” на выездзе ўпершыню за апошнія 10 гадоў
У нядзелю мазыране згулялі ўнічыю з „бела-блакітнымі” 2:2 у матчы вышэйшай лігі.

Упершыню ў сёлетнім чэмпіянаце „Дынама” не выйграла на сваім полі. „Славія” ж за апошнія дзесяць гадоў (у дзевяці гульнях — з 2013 года) на выездзе ўпершыню забіла мінчанам, прычым зрабіла гэта двойчы. У шасці летніх паядынках чэмпіянату дынамаўцы прапусцілі 10 галоў, правёўшы толькі 1 „сухі” матч
Аляксандр Суліма атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO
Цяпер ён можа працаваць галоўным трэнерам прафесійнай каманды.
Цяпер экс-галкіпер зборнай Беларусі працуе ў трэнерскім штабе „Нёмана”. Раней ён паспеў папрацаваць трэнерам у маладзёжнай і нацыянальнай камандах Беларусі.
Крумкачы” падпісалі гульца з іспанскага „Тарэльяна”
19-гадовы беларускі абаронца Глеб Крыўцоў працягне кар’еру у складзе „крумкачоў” у другой ліВыхаванец „Іслачы” летась перабраўся ў іспанскі „Тарэльяна”, дзе ў пятым іспанскім дывізіёне правёў толькі два афіцыйныя матчы. У студзені Крыўцоў пакінуў каманду.
«Манчэстэр Юнайтэд» усталяваў рэкорд АПЛ пасля матчу 1-га тура
«Манчэстэр Юнайтэд» перамог у стартавым туры ў 21-ы раз. Ніводная каманда за ўсю гісторыю АПЛ не выйгравала на старце часцей, паведамляе журналіст Стэтмен Дэйв у сваім «твітары».
У матчы 1-га тура чэмпіянату Англіі «Манчэстэр Юнайтэд» абыграў «Вулверхэмптан» з лікам 1:0. Адзіны гол у гэтай сустрэчы забіў абаронца Рафаэль Варан. У наступным туры чэмпіянату Англіі «Манчэстэр Юнайтэд» сустрэнецца з «Тотэнхэм Хоцпур».
Менскае „Дынама” адправіла Ягора Клаўдзіева ў Маладзечна
У 20-гадовага нападніка дзейнічае двухбаковы кантракт з „зубрамі”. У дэбютным сезоне КХЛ Клаўдзіеў правёў тры матчы без набраных балаў. Далей хакеіст аднаўляўся пасля пашкоджання. За „Дынама-Шыннік” у МХЛ нападнік згуляў 4 паядынкі і закінуў тры шайбы, паказчык карыснасці „+3”. У бягучай перадсезонцы Клаўдзіеў прыняў удзел у таварыскім матчы супраць „Сібіры”.
Тры беларускія тэнісісткі згуляюць на турніры ў Цынцынаці
Тры беларускія тэнісісткі прымуць удзел у буйным турніры катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам 2 мільёны 700 тысяч даляраў. Першай у барацьбу ўступіць 74-ы нумар сусветнага рэйтынгу Аляксандра Сасновіч, якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю. У 1/32 фіналу яна сустрэнецца з кітайскай тэнісісткай Сінвэнь Жон. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ў першым раундзе згуляе з чэшкай Барбарай Крэйчыкавай . Другая ракетка планеты Арына Сабаленка пачне выступы з другога раунда, дзе яе суперніцай будзе пераможца матчу паміж польскай тэнісісткай Магдай Лінэт і прадстаўніцай ЗША Эн Лі.
Беларускае Радыё Рацыя
