Былы супрацоўнік КДБ узначаліў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі



Новым дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі стаў Міхаіл Глушакоў.

Паводле зьвестак «Нашай Нівы», ён доўгі час служыў у КДБ.

Апошнія месяцы архівы і музеі падвяргаюцца перыядычнай чыстцы ад нядобранадзейных супрацоўнікаў.

Так, толькі з Нацыянальнага гістарычнага архіва за апошні год звольнілі каля 15 чалавек.

Папярэдні дырэктар архіва таксама быў сілавіком. Генерал-маёр Алег Воінаў раней быў памочнікам міністра абароны па пытаньнях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва.