У Латвіі тэрмінова мабілізуюць сілы на беларускай мяжы



З 15 жніўня памежная служба Латвіі мабілізуе дадатковыя сілы для ўзмацнення аховы мяжы. Прычынай называюць узрослую колькасць мігрантаў на беларускай мяжы.

«Такое рашэнне было прынята ў сувязі з хуткай гібрыднай пагрозай на латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы за апошнія 24 гадзіны, калі было зафіксавана 96 спроб нелегальнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы, а таксама ўзрослай уцягнутасцю беларускіх уладаў у арганізацыю патоку нелегальных мігрантаў якая сведчыць аб магчымым росце гібрыдных пагроз», – паведаміла памежная служба Латвіі.

Латвійскім пагранічнікам спынілі прадастаўляць водпускі, тых, хто ўжо знаходзіцца на адпачынку, адклікаюць з водпускаў. Пагранічная служба таксама запытала дадатковую падтрымку ва ўзброеных сіл і паліцыі.

Раней, 11 жніўня, Латвія ўвяла ўзмоцнены рэжым аховы мяжы. Ён будзе доўжыцца да 10 лютага 2024 года.