У Беластоку ва ўрачыстай атмасферы адзначылі 103-ю гадавіну перамогі ў Бітве пад Варшавай



У Беластоку ва ўрачыстай абстаноўцы адзначылі 103-ю гадавіну перамогі ў Бітве пад Варшавай. Гарадскія і ваяводскія ўлады, вайскоўцы Беластоцкага гарнізону, а таксама жыхары горада сабраліся на святочныя ўрачыстасці, каб разам адсвяткаваць Дзень Польскага Войска, які адзначаецца ў гонар гістарычнай перамогі над бальшавікамі 15 жніўня 1920 года.

Свае віншаванні вайскоўцам перадаў – прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі.

Хачу тут падзякаваць усім польскім жаўнерам. Спадкаемцам тых перамог, якія былі здабыты на палях змагання ў 1920 годзе і пазней. Дзякую за ахвярную службу, якая прынесла палякам так шмат перамог і перакананне, што краіна наша моцная сілай нашых абаронцаў. Гэтае свята павінна аб’ядноўваць у радасці ўсіх палякаў, якія занятыя штодзеннай працай для лепшага нашай краіны.

Ваявода Падляшскі – Багдан Пашкоўскі, адзначыў, што польскія вайскоўцы, як і 103 гады таму, стаць на абароне Радзімы, ад агрэсіі з усходу.

Бачым, што адбываецца ва Украіне. Бачым, што адбываецца на польска-беларускай мяжы. Калі мы будзем гатовы да абароны нашых граніц, то можна чакаць, што тыя, хто маюць варожыя намеры да нашай краіны, не насмеляцца на агрэсію. Мы заўсёды можам лічыць на абарону нашых граніц, на абарону спакою ў нашай Айчыне.

Святочныя мерапрыемствы да Дня войска польскага працягнуліся на іншых гістарычных ды музейных пляцоўках Беластока.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя