Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі за мужнасць яшчэ аднаго беларуса



Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі за мужнасць яшчэ аднаго беларуса. Данііл Ляшук з пазыўным „Маджахед” таксама ў спісе ўганараваных ордэнам, як і Эдуард Лобаў.  

Ён ваяваў з 2014 года ў батальёне „Тарнада”. Але быў асуджаны – чальцоў батальёна тады абвінавачвалі ў гвалце і марадзёрствах. Данііл выйшаў датэрмінова, і ў 2022  вярнуўся на вайну. Абараняў Кіеў і Харкаў. Загінуў пад Бахмутам увесну 2023.

Ён завозіў расейскага палоннага ў падраздзяленне і атрымаў смяротнае раненне.