Беласток адзначае 80-годдзе паўстання ў гета
16 гадоў таму
Цырымонія ўшанавання памяці загінулых адбываецца на плошчы імя Мардэхая Тэнэнбаўма.
Акрамя жыхароў Беластока даніну памяці аддаюць яўрэі з Германіі, Ізраіля і Амерыкі. У тым ліку прыехаў Бэн Мідлер — апошні выжыўшы вязень беластоцкага гета.
Цымонія скончылася ўскладаннем кветак да помніку Мардэхая Тэнэнбаўма.
Шанаванне памяці загінулых габрэяў у Беластоцкім гета працягваецца падчас дыскусіі, прысвечанай кнізе Самуіла Пісара “З крыві і надзеі”. Удзел у імпрэзе ў тым ліку ўзяла дачка пісьменніка.
Беларускае Радыё Рацыя