У Эстоніі спрабуюць заканадаўча забараніць грамадзянам Расеі і Беларусі браць удзел у мясцовых выбарах



Міністэрства юстыцыі Эстоніі падрыхтавала законапраект аб абмежаванні права жыхароў краіны з расейскім і беларускім грамадзянствам на ўдзел у мясцовых выбарах. У найбліжэйшы час міністр юстыцыі прадставіць яго партнёрам па кааліцыі і грамадскасці, паведамляе ERR.

З дапамогай гэтага законапраекта ў закон аб выбарах будзе ўнесена папраўка, згодна з якой іншаземец, які з’яўляецца грамадзянінам замежнай дзяржавы, прызнанай Еўрапейскім парламентам або Рыйгікогу (эстонскі парламент) краінай-агрэсарам, не можа ўдзельнічаць у галасаванні.

Мэта заканадаўчых змен — часовае абмежаванне выбарчых правоў грамадзян Расеі, якія жывуць у Эстоніі, на выбарах у органы мясцовага самакіравання. Гэта ж палажэнне закране і грамадзян Беларусі.

Наступныя муніцыпальныя выбары пройдуць у Эстоніі ў кастрычніку 2025 года.