Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута перавялі ў ПКТ
16 гадоў таму
Пра змену ўмоваў утрымання напісала яго жонка ў сацсетках. Журналіста перавялі ў памяшканне камернага тыпу на бліжэйшыя шэсць месяцаў за адмову ад працы, якую нельга выканаць.
„Фельчар адмовілася падпісаць даведку, што ён па стане здароўя можа ўтрымлівацца ва ўмовах ПКТ, бо пры аглядзе быў зафіксаваны зрыў рытму сэрца і ціск 190/140. Але на наступны дзень прыйшоў больш вопытны медык – лекар тэрапеўт і падпісаўшы даведку, адправіў яго ў ПКТ. Цяпер пры вымярэнні ціску Анджэю не паказваюць намераныя лічбы”, – напісала Аксана Пачобут.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут.
„Вясна”