Урад Латвіі пайшоў у адстаўку



Прэмʼер-міністар Латвіі Крышʼяніс Карыньш у чацвер падаў заяву аб адстаўцы прэзідэнту краіны Эдгарсу Рынкевічсу. Тым самым афіцыйна пайшоў у адстаўку і ўрад. 

Крышʼяніс Карыньш Фота: Ken Mürk/ERR

Рынкевічс на прэсавай канферэнцыі адзначыў, што ўрад Карыньша працягне працу да фармавання новага кабінета міністраў. Адначасова прэзідэнт падзякаваў прэмʼеру, які адыходзіць, за працу. 

„Урад на чале з Карыньшам павінен быў пераадолець пандэмію, змагацца з адмываннем грошай у латвійскіх банках і гібрыднай атакай на ўсходняй мяжы Латвіі, а таксама падтрымліваць Украіну ў барацьбе з агрэсіяй Расеі”, — цытуе латвійскага прэзідэнта партал Delfi.

Беларускае Радыё Рацыя