Цімафей Кахновіч: Молімся за нашых анёлаў-ахоўнікаў – ВСУ



Падрыхтаванай да восені ды зімы можна ўжо лічыць Украіну ў псіхалагічным і тэхнічным плане. Амаль што ўсе маюць акумулятары, генератары, ведаюць як рабіць запасы вады і ежы.

У гэтым перакананы беларус Цімафей Кахновіч, што ў ваенны час жыве ва Украіне. Ён адзначыў, што сітуацыя ва ўкраінскай сталіцы на дадзены момант стабільная:

  Усё так жа жывём у Кіеве. На самой справе ўсе ў чаканні нейкіх нашых поспехаў на фронце. Верым, спадзяваемся і молімся за нашых анёлаў-ахоўнікаў – ВСУ. Так, вакол усё з большага ў парадку, выключаючы, канешне, перыядычныя абстрэлы. На жаль, ад гэтага нікуды не дзенешся. Але агулам настрой дастаткова пазітыўны.

Расейская агрэсія на Украіну доўжыцца 541-ы дзень. Менш чым праз тыдзень будзе паўтары гады з моманту пачатку актыўных баявых дзеянняў на ўкраінскай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя