Вольга Карач заявіла, што Літва адмовіла ёй у палітычным прытулку



А саму Карач, па яе словах, палічылі «пагрозай нацыянальнай бяспецы» ў Літве.

Пра гэта актывістка Вольга Карач паведаміла «Медузе».

З яе слоў, якія прыводзіць выданне, літоўскія ўлады абгрунтавалі пастанову нібыта тым, што яна брала інтэрв’ю ў заснавальніка ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ўдзельнічала ў канферэнцыях у Расеі, у тым ліку арганізаваных Еўракамісіяй.

 Вольга Карач жыве ў Літве апошнія некалькі год. Яна кіруе арганізацыяй «Наш дом».

Звычайна пасля рашэння аб прызнанні чалавека пагрозай нацыянальнай бяспецы” ў Літве, яму даецца 14 дзён, каб пакінуць краіну.