Беларусы сталі другой па колькасці групай замежных работнікаў у Польшчы
15 гадоў таму
Працоўная статыстыка. У канцы 2022 году беларусы складалі больш чым 10% ад усіх замежнікаў, якія працуюць у Польшчы.
Такім чынам беларусы сталі другой паводле колькасці групай сярод замежных работнікаў, паведамляе Галоўная статыстычная ўправа Польшчы.
Грамадзяне Украіны складалі на канец 2022 году 73% замежных супрацоўнікаў у Польшчы.
Колькасць замежнікаў, якія афіцыйна працуюць у Польшчы, за мінулы год павялічылася і да канца снежня перавысіла мільён чалавек.