Кіраўнік СБУ раскрыў дэталі кастрычніцкай атакі на Крымскі мост



Здымак: wikipedia.org

Першы ўдар па Крымскім мосце адбыўся раніцай 8 кастрычніка 2022 года, на наступны дзень пасля 70‑годдзя Уладзімір Пуціна. Для яго выкарыстоўвалі грузавік з выбухоўкай, загорнутай у плёнку. Другі ўдар па мосце Украіна нанесла ў ноч на 17 ліпеня 2023 года марскімі надводнымі дронамі. Гэту аперацыю назвалі, як і дроны, «Марскі малы».

Выданне NV рэканструявала гэтыя дзве падзеі, пагаварыўшы з кіраўніком Службы бяспекі Украіны Васілём Малюком, які нядаўна каментаваў другі ўдар па мосце CNN.

Кіраўнік СБУ падкрэсліў: гэтыя аперацыі рыхтаваліся выключна сіламі Украіны, і ніякія замежныя спецслужбы да іх не датычныя.

«Распрацоўкай і рэалізацыяй спецаперацыі з мостам займаліся я асабіста і двое маіх давераных супрацоўнікаў», — распавёў Васіль Малюк, кажучы пра першы ўдар.

Паводле яго слоў, СБУ выношвала ідэю падрыву Крымскага моста яшчэ з вясны 2022 года. Разглядалі розныя варыянты: пераправіць выбухоўку ў таварных вагонах (але расейцы прапускаюць па чыгунцы толькі вайсковыя грузы), адправіць фуру з бочкамі алівы, у якіх можна было б схаваць выбухоўку (але гэта не гарантавала непрыкметнасці).

Крыніца: nashaniva.com