Археалагічная выстава ў Лідскім замку
16 гадоў таму
На верхнім ярусе вежы Гедыміна Лідскага замка адкрылася археалагічная выстава.
Тут прадстаўлены артэфакты, знойдзеныя пры раскопках замка. Вяла імпрэзу адкрыцця выставы навуковы супрацоўнік лідскага музея Святлана Драздова. У адкрыцці выставы самы чынны ўдзел узяў кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, які на працягу некалькіх гадоў вёў раскопкі Лідскага замка.
Аздабляла імпрэзу віртуознай ігрой на скрыпцы Наталля Басаргіна, кіраўнік гурта “Скудрынка”. На адкрыцці выставы прысутнічалі таксама аматары гісторыі, мясцовыя краязнаўцы Леанід Лаўрэш, Станіслаў Суднік і іншыя краязнаўцы. Выстава ў Лідскім замку будзе працаваць некалькі месяцаў.
Беларускае Радыё Рацыя