У Берасце прыбыў першы расейскі эшалон для ўдзелу ў вучэннях АДКБ



У Берасце прыбыў першы эшалон Узброеных сіл Расеі для ўдзелу ў вучэннях АДКБ. 

Пра гэта інфармуе маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн». Вучэнні пад назвай «Узаемадзеянне-2023» пройдуць у Беларусі з 1 да 6 верасня. Адзначаецца, што ў гэты ж час у Беларусі будуць праходзіць вучэнні:

«Пошук-2023» з сіламі разведкі;

«Эшалон-2023» з сіламі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў;

«Бар’ер-2023» з сумесным фармаваннем радыяцыйнай, хімічнай і бактэрыялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння;

«Скала-2023» з падраздзяленнямі МНС.

Пра ўсе гэтыя вучэннях паведамлялася яшчэ ў чэрвені, калі ў Берасці праходзілі перамовы па арганізацыі і правядзенні сумесных вучэнняў АДКБ.

Як мінімум частка з запланаваных вучэнняў пройдзе на палігоне «Брэсцкі», дзе расейскія вайскоўцы будуць знаходзіцца як мінімум да 9 верасня.