«Славія» падпісала экс-галкіпера берасцейскага «Дынама» Садоўскага
Экс-галкіпер брэсцкага «Дынама» Дзяніс Садоўскі афіцыйна стаў гульцом «Славіі».

26-гадовы брамнік у бягучым сезоне чэмпіянату Беларусі адыграў у пяці матчах, у якіх прапусціў дзевяць мячоў. Двойчы Садоўскі згуляў на нуль.
Кейн забіў свой 1–ы мяч за «Баварыю» ў дэбютным матчы ў Бундэслізе супраць «Вердэра»
Форвард «Баварыі» Хары Кейн вызначыўся дэбютным голам за мюнхенцаў у рамках Бундэслігі. На 75-й хвіліне гульні з «Вердэрам» (4:0) у рамках 1-га тура чэмпіянату Германіі англічанін забіў з перадачы Альфонса Дэвіса. Для Кейна гэты гол стаў першым у складзе «Баварыі» ў дэбютным для сябе матчы ў Бундэслізе. Нагадаю, што «Баварыя» купіла Кейна ў «Тотэнхэма» за 100 мільёнаў еўра + 20 мільёнаў бонусамі.
Энрыке пацвердзіў, што Мбапэ згуляе супраць «Тулузы»
Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке пацвердзіў, што нападнік парыжан Кіліян Мбапэ згуляе ў наступным матчы каманды і падзяліўся ўражаннямі ад кандыцый француза. «Кіліян у цудоўнай форме, поўны жадання, у яго правільны настрой. Я вельмі рады, што ў мяне такі гулец сусветнага класа», – сказаў Энрыке. Наступны свой матч парыжане згуляюць сёння супраць «Тулузы».
У Будапешце на нацыянальнай арэне коштам 650 мільёнаў еўра стартуе чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы
Вугорская сталіца ўпершыню ў гісторыі прымае сусветны форум каралевы спорту. ЧC-2023 пройдзе з 19 па 27 жніўня ў Нацыянальным цэнтры лёгкай атлетыкі коштам 650 мільёнаў еўра, адкрыццё якога адбылося ўсяго месяц таму. У Будапешце лёгкаатлеты разыграюць медалі ў 49 дысцыплінах. Іх аспрэчаць 2000 спартоўцаў з 200 зборных. Сярод іх не будзе прадстаўнікоў Беларусі і Расіі – Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) не дапусціла іх да сваіх спаборніцтваў нават у нейтральным статусе, нягледзячы на адпаведную рэкамендацыю МАК. Апрача выплат для спартоўцаў, якія ўсталявалі на турніры сусветныя рэкорды (100 000 даляраў за кожны), на ЧС-2023 у Будапешце будзе разыграны агульны прызавы фонд у памеры 8 мільёнаў 498 000 даляраў.
Ціманоўская пракаментавала бан беларускіх спартоўцаў
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская падзялілася думкамі пра бан беларускіх спартсменаў.
– Таксама рыхтавалася і таксама прапусціла два гады спаборніцтваў. У мяне нехта спытаўся, ці хацела я? Ім мяне шкада? Чаму я павінна шкадаваць некага? Я з’ехала і таксама цудоўна разумела, што магу застацца без Алімпіяды, без спаборніцтваў. Але гэта не перашкодзіла працягваць далей трэніравацца і дамагацца сваёй мэты. Ім таксама ніхто не перашкаджае з’ехаць, змяніць грамадзянства і атрымаць дазвол. Усё ў нашых руках – я так лічу, – сказала Ціманоўская.
Беларускае Радыё Рацыя
