Кітай пастаўляе Расеі верталёты, беспілотнікі і металы
З пачатку расейскага ўварвання ва Украіну расейскія кампаніі атрымалі дзясяткі тысяч паставак з Кітая. Размова ідзе аб кампаніях, якія вырабляюць ракетныя ўстаноўкі, бронетэхніку і стратэгічныя бамбавікі. Сярод гэтых кампаній ёсць тыя, якія патрапілі пад заходнія санкцыі.
Пра гэта гаворыцца ў расследаванні The Telegraph. Гандаль паміж Кітаем і Расеяй сёлета перавысіць 200 мільярдаў даляраў. Экспарт тавараў, якія патэнцыйна могуць быць выкарыстаны ў ваеннай сферы, вырас больш як утрая за год.
Па дадзеных дасьледчай арганізацыі Molfar Global, за два месяцы да вайны кітайская кампанія Shantou Honghu Plastics адправіла ў Расею тысячу дронаў. Праз чатыры дні пасля пачатку вайны ва Украіне кітайская кампанія Hems999 адправіла ў Расею два верталёты. Іншая кітайская фірма, з пачатку вайны паставіла Расеі чатыры верталёты Airbus. Тэхніка была атрымана расейскай кампаніяй «Уральскі верталёт», асноўным заказчыкам якой ёсць Росгвардия.