У вежы Гедыміна Лідскага замка адкрылася археалагічная выстава
15 гадоў таму
На верхнім ярусе вежы Гедыміна Лідскага замка адкрылася археалагічная выстава пад назвай «Скарбы археалогіі». На выставе паказалі ўнікальныя артэфакты з фондаў музея. Усе яны знойдзеныя пры раскопках замка.
У адкрыцці выставы браў удзел кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, які на працягу некалькіх гадоў вёў раскопкі Лідскага замка.
Лідскі замак, закладзены вялікім князем літоўскім Гедымінам, уваходзіў у абарончы пояс, створаны на заходніх межах Вялікага Княства Літоўскага для абароны ад нападаў крыжакоў.
Даследаванне замка праводзілі беларускія археолагі Міхась Ткачоў, Яраслаў Звяруга, Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў.