Артур Міхальскі: Гэта заклад будучнасці і перамогі



Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, палітык Мікалай Статкевіч, паваабаронца Наста Лойка, культурніцкі мэнэджар Павел Белавус, журналістка Кацярына Андрэева, а таксама жонка блогера Ігара Лосіка Дар’я Лосік. Выявы ўсіх гэтых палітзняволенных людзей цяпер размешчаныя на мурале “Няскораныя беларусы” ў Варшаве. Пра пратэсты і мастацтва – пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі:

— Ужо тры гады як мы сочым за вашымі падзеямі ў Менску, у Беларусі. І мы нагадваем пра тых людзей, што цяпер за кратамі. І яны сапраўдныя героі, і я спадзяюся, што ўсе ў Беларусі ведаюць. Я шчыра веру, нават са страхам, глыбока ў сэрцы ўсе людзі разумеюць, што менавіта тыя людзі сапраўдныя героі, якіх мы мусім помніць. І я ўпэўнены, што будзе час, калі яны будуць свабодныя, вольныя, годныя беларусы. Іхнымі імёнамі напэўна будуць называць вуліцы і пляцы.

РР: Мабыць вы былі асабіста знаёмыя з кімсьці, хто адлюстраваны на мурале?

— Вядома, ведаю. Перш за ўсё Алесь Бяляцкі — некалькі разоў сустракаліся, размаўлялі. Помню, гэта было яшчэ ў час уздыму, тры гады таму. Мы размаўлялі, я ўручаў прэмію Карскага. Выдатнага польскага пісьменніка, які ствараў падчас Усясветнай вайны. Алесь Бяляцкі атрымаў гэтую прэмію, а я меў чэсць яе перадаць.

РР: Нядаўна адбыўся марафон салідарнасці. Якія думкі ў вас наконт вынікаў?

— Вядома, выдатныя вынікі. Я таксама прыняў удзел у марафоне. Гэта выдатны жэст салідарнасці, салідарнасць гэта супольнасць, супольнасць гэта пачуццё — гэта заклад будучнасці і перамогі.

Больш пра мурал “Няскораныя беларусы” і людзей, якія апынуліся ў цэнтры яго, слухайце ў сённяшнім выпуску праграмы “Мы бачым”. Выпуск выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў нядзелю, 20-га жніўня. Пачатак перадачы – у 16:10 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя